Среда, 15 января 2025

Выхаванцы пружанскага трэнера Сяргея Каляды вярнуліся з узнагародамі з першага этапу турніру «Дзіцячая ліга плавання»

2 539

На першым этапе турніру «Дзіцячая ліга плавання», які праходзіў 13-14 лістапада ў Мінску і сабраў сотні спартсменаў з усёй краіны, паспяхова выступілі выхаванцы пружанскага трэнера па плаванні Сяргея Каляды.

Назар Камінскі стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 100 м вольным стылем і замкнуў тройку прызёраў на той жа дыстанцыі на спіне. Акрамя таго, хлопчык фінішаваў другім у тых жа дысцыплінах на дыстанцыі 50 метраў. Па выніках спаборніцтваў Назар стаў бронзавым прызёрам суперфіналу.

Арыядна Варыцкая заняла другое месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а ў суперфінале ўвайшла ў тройку прызёраў у той жа дысцыпліне, але на дыстанцыі 50 метраў.

Суперфінал пакарыўся і Яўгену Бойку, які стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

Алена Зялевіч. Фота прадастаўлена Сяргеем Калядой