Воскресенье, 8 декабря 2024

Выхаванцы клуба баявых адзінаборстваў «Гладыятар» узялі медалі на трох турнірах

2 665

У лютым адразу некалькі прэстыжных спаборніцтваў наведалі юнакі, якія займаюцца ў клубе баявых адзінаборстваў «Гладыятар» пад кіраўніцтвам трэнера Андрэя Кавалеўскага.


Пружанскія хлопцы добра сябе праявілі на адкрытым першынстве ВСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна” па боксе. Тры спартсмены выйшлі ў фінал і ў выніку былі ўзнагароджаны. Ягор Каулька стаў чэмпіёнам, а Станіслаў Яроцкі і Сяргей Гармашоў занялі другія месцы. У самім фінале хлопцы не ўдзельнічалі, бо ўжо імчалі на іншыя спаборніцтвы.


Рэспубліканскі турнір па панкратыёне ў Мінску сабраў 180 удзельнікаў з 20 каманд. І на ім пружанцы выдатна сябе праявілі. У Ягора Каулькі, Яўгена Жораха і Мацвея Панамарэнкі – “серабро”, у Антона Цабрука і Рамана Наталіча – “бронза”.


На Міжнародным турніры па ўшу наш спартсмен Яўген Жорах выступаў у складзе брэсцкай зборнай (усяго на турніры было 34 каманды і звыш 190 удзельнікаў). Яўген стаў чэмпіёнам і па выніках спаборніцтваў атрымаў першы дарослы спартыўны разрад.

На здымках: Яўген Жорах, а таксама Сяргей Гармашоў, Станіслаў Яроцкі, Мацвей Панамарэнка, Антон Цабрук, Ягор Каулька, Раман Наталіч.
Кацярына Пашкевіч, Кацярына Масік (фота).