ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» плённа працуе над тым, каб жыхары раёна і ўсёй краіны маглі прыгатаваць смачны амлет і з’есці курынае мяса.

За 2023 год вытворчасць яек склала 69,9 млн. штук, 100,3% да 2022 года. Таму і яечня, і макароны з яйкам, і яечны рулет з каўбасой, і фаршыраваныя яйкі на нашых сталах не будуць пераводзіцца.

Таксама прадпрыемства сваім пакупнікам прапануе і курынае мяса. У дадзеным напрамку птушкафабрыка за мінулы год спрацавалаа на 281%! З 67 тон выйшла на 188.
Смачна есці!
Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка
Фота Кацярыны Масік і з нашага архіву