Пятница, 14 февраля 2025

Выставіў шкло з аконнай рамы, украў дзве дывановыя дарожкі і бензапілу: жыхару Пружанскага раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

368

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.

Колькі гаворыцца ўсюды, у тым ліку і ў «раёнцы», што крадзенае не прыносіць шчасця, але ўсё роўна знаходзяцца аматары рызыкнуць і даказаць адваротнае. Вось і жыхар Пружанскага раёна вырашыў паспытаць удачы на крымінальнай ніве. Выставіўшы шкло з аконнай рамы ў адным з населеных пунктаў нашага раёна, злодзей трапіў у дом, адкуль украў дзве дывановыя дарожкі, а таксама бензапілу. Уладальніцы нерухомай маёмасці быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 500 рублёў.

Цяпер аматару чужога дабра пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.