Выстава «Беларусь інтэлектуальная» працягвае падарожнічаць па рэгіёнах.
Маштабная выстава навукова-тэхнічных дасягненняў пройдзе з 24 па 26 сакавіка ў Брэсце.
Месца правядзення форуму – лёгкаатлетычны манеж на вуліцы Маскоўскай, 151.
Свае дасягненні і распрацоўкі прадэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі.
Крыніца: Telegram-канал #1регион