
Як расказвае прапагандыст райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іна Хаваўка, ад школьнікаў і выхаванцаў пазашкольных устаноў быў атрыманы вялікі стос твораў практычна ва ўсіх намінацыях — ад «малюнка» да «вырабаў». У выніку журы было складана выбраць тройку лепшых па кожным напрамку, таму ў некаторых намінацыях колькасць пераможцаў была павялічана.
У малой зале Палаца культуры ў мінулую пятніцу сабралі прызёраў раённага этапу. Падчас узнагароджання была арганізавана відэапрэзентацыя твораў, каб і гледачы змаглі ацаніць творчыя падыходы лаўрэатаў. Дыпломы і каштоўныя падарункі дзецям уручалі намеснік начальніка РАНС Яўген Якаўчук і старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Юрый Амельянчук. А святочную атмасферу стваралі самадзейныя артысты Палаца культуры.
Алег Сідарэнка.
Фота Кацярыны Масік.
