Воскресенье, 8 декабря 2024

Выпускнікі пружанскай СДЮШАР № 2 Уладзіслаў Макарэвіч і Аліна Жорах заваявалі ўзнагароды на Адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні

293

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні прайшоў на мінулым тыдні ў Брэсце. У басейне абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту выступілі каманды абласцей і Мінска, а таксама расійскія спартсмены.

На дарожках можна было ўбачыць і выпускнікоў аддзялення па плаванні СДЮШАР № 2 г. Пружаны, якіх трэніраваў Сяргей Каляда.

Так член нацыянальнай каманды па плаванні Уладзіслаў Макарэвіч, які займаецца ў цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту ў Брэсце і з’яўляецца студэнтам факультэта фізічнага выхавання і спорту БрДУ імя А.С. Пушкіна, заваяваў тры залатыя медалі: па выніках заплываў на 50 і 200 метраў вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 х 200 метраў. Сваю медальную скарбонку Улад папоўніў яшчэ і серабром на стаметроўцы вольным стылем.

Аліна Жорах — таксама член нацыянальнай каманды па плаванні, студэнтка БДУФК, заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі ў 200 метраў батэрфляем.

Па выніках турніру каманда першага рэгіёна заняла другое месца ў агульнакамандным заліку.

Уладзіслаў Шпарла