Суббота, 15 марта 2025

Выпісаць «раёнку» цяпер можна і ў кіёску «Белсаюздруку»!

623

Працягваецца падпіска на «Раённыя будні» на трэці квартал і другое паўгоддзе 2022 года.

Цяпер аформіць яе можна не толькі ў паштальёна або ў аддзяленні сувязі, але і ў кіёсках «Белсаюздруку».

Тут кошт падпіскі будзе крыху таннейшым (для параўнання: індывідуальная падпіска на сераду і суботу на 1 месяц на пошце каштуе 7,68 руб., у «Белсаюздруку» — 6,16 руб.).

Звяртаем увагу: пры падпісцы ў кіёску выпускі газеты падпісчыку давядзецца забіраць тут самастойна. Магчыма, шэрагу гараджан такі варыянт падасца больш зручным.