Суббота, 15 марта 2025

Вынікі лістапада

252

Апошні восеньскі месяц выдаўся багатым на прафесійныя святы, шматлікія ўшанаванні і прыемныя навіны пра перамогі пружанцаў на самым розным узроўні. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне як на газетных старонках, так і ў нашых інтэрнэт-рэсурсах. Давайце разам падвядзём вынікі лістапада, успомнім, пра што чыталі, а магчыма, з нечым пазнаёмімся ўпершыню.

Калі казаць пра наш сайт budni.by, то колькасць наведванняў у мінулым месяцы павялічылася: у кастрычніку мясцовай інфармацыяй зацікавіліся 13,7 тыс. карыстальнікаў, у лістападзе — 14,2 тыс.

Што ж выйшла ў пяцёрку лідараў? Першае месца па праглядах — у інфармацыі пра ўшанаванне педагагічнай дынастыі з Пружанскага раёна на свяце ў абласным цэнтры. Безумоўна, зацікавіў наведвальнікаў рэпартаж з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК — ён на другім месцы.

Трэці радок папулярнасці сярод наведвальнікаў у навіны пра ўзнагароды, якія ААТ «Пружанскі малочны камбінат» заваявала на міжнароднай выставе «ПРАДЭКСПА-2023». Сельскагаспадарчая тэма працягвае наш ТОП, і чацвёртае месца ў ім займае інтэрв’ю з дырэктарам ААТ «Жураўлінае» Аляксандрам Пішчом, якое наш карэспандэнт рыхтаваў да прафесійнага свята аграрыяў. Нарэшце, замыкае лістападаўскі ТОП нарыс пра пружанца Арцёма Петраня з яго аповедам пра службу на 210-м авіяпалігоне пад Ружанамі.

Падпісчыкаў адразу двух груп у сацыяльных сетках — «УКантакце» і на Facebook — больш за іншыя зацікавіла навіна пра перамогі ўзорнага ансамбля танца «Круцёлачкі» пад кіраўніцтвам Аксаны Ільюшонак на першым адкрытым танцавальным конкурсе «Happy star dance fest». У групе «Пружаны. Все новости на budni.by» на «Аднакласніках» лідарам па папулярнасці стала інфармацыя пра ўдзел ураджэнкі г.п. Шарашэва, мастачкі Лаліты Шыш у выставе-продажы ў сталіцы. А ў Instagram @budni.by па-ранейшаму многа лайкаў збіраюць прыгожыя фота. Не стаў выключэннем лістапад: амаль 400 рэакцый карыстальнікаў — у фотападборкі з восеньскімі відарысамі Пружан.

Пагаворым пра каналы ў месенджарах. У Viber-канале больш за ўсё рэакцый набралі пасты пра віншаванне ў ЗАГСе з нагоды сярэбранага юбілею сямейнага жыцця Аляксандра і Наталлі Носараў, паведамленне пра занясенне ў Кнігу гонару Брэсцкага абласнога агра-прамысловага саюза дырэктара ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалая Жогала і фотафакт з Шанхая (КНР), дзе ў міжнароднай выставе імпарту паўдзельнічаў Пружанскі малочны камбінат, сабраў 31 лайк.

У Telegram-канале https: //t.me/budniby свае навіны-фаварыты. На першым месцы — інфармацыя пра тое, што ДЮСШ № 2 пачала работу ў новым статусе, і цяпер гэта СДЮШАР № 2 г. Пружаны. На YouTube-канале «Раённых будняў» у мінулым месяцы ў лідары па праглядах выйшаў відэарэпартаж пра новыя фотазоны ў г.п. Ружаны.

Заставайцеся з нашай газетай у снежні і заўсёды! Мы ж пастараемся радаваць аператыўнай інфармацыяй, якаснымі фота і відэа і, канечне, шматлікімі аповедамі пра людзей!

Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла