Воскресенье, 19 января 2025

Вынікі конкурсу відэаролікаў «Падаткі вачыма дзяцей»

335

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне падведзены вынікі конкурсу відэаролікаў «Падаткі вачыма дзяцей», які праводзіўся ў верасні-лістападзе бягучага года.

Мэтай конкурсу стала папулярызацыя падатковай тэматыкі і павышэння падатковай граматнасці дзяцей і падлеткаў.

Актыўны ўдзел у ім прынялі вучні сярэдняй школы №3 г.Пружаны, гімназіі, Ліноўскай, Шарашоўскай, Ружанскай, Хараўской, Слабадской сярэдніх школ, а таксама навучэнцы Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Першае месца ў конкурсе занялі Мацвей Такарчук (ДУА «СШ № 3 г. Пружаны), які падрыхтаваў відэаролік «Годная будучыня — гэта нашы падаткі» і Уладзіслаў Карунас (ДУА «Ліноўская СШ») з відэаролікам «Што такое падаткі?».

На другім месцы апынуліся вучні ДУА «Ліноўская СШ» Арсеній Пінчук, Яўгенія Вакульчык і Сафія Сесь, якія зрабілі відэаролік «Дзяржава — гэта мы».

І трэцяе месца заняў калектыў вучняў ДУА «Ружанская СШ» з відэаролікам «Незвычайныя падаткі ў сучасным свеце».

Пераможцам і ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны дыпломы і падзякі, а таксама памятныя прызы і падарункі.

Выказваем падзяку ўдзельнікам конкурсу і педагогам устаноў адукацыі за якасную падрыхтоўку матэрыялаў і актыўны ўдзел у конкурсе.

Наталля Пулікоўская, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення ўліку падаткаў. Фота Кацярыны МАСІК