Воскресенье, 18 января 2026

Выконвай Правілы дарожнага руху

335

28 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі будзе праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зніжаеш хуткасць – захоўваеш жыццё!»

Таксама з 28 па 30 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ Пружанскага РАУС будзе праводзіцца прафілактычная акцыя «Дарога не месца для ліхачоў!»

«Дапушчальная правіламі хуткасць» і «бяспечная» – паняцці нераўназначныя. Галоўнае падчас язды – гэта не толькі выкананне ПДР, але і рацыянальнае мысленне кіроўцы. Карэкціруючы тэмп язды, у залежнасці ад абстаноўцы на трасе, можна зберагчы сябе ад дарожна-транспартных здарэнняў. Большая частка фатальных ДТЗ адбываецца па прычыне парушэння хуткаснага рэжыму. Менавіта няправільна выбраная хуткасць можа прывесці да з’езда ў кювет, перакульвання, сутыкнення транспартных сродкаў і наезду на пешаходаў.

Перавышэнне ўсталяванага хуткаснага рэжыму на 10-20 км/г цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні, на 20-30 км/г – штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь, на 30-40 км/г – штраф у памеры ад трох да дзесяці базавых велічыняў, больш чым на 40 км/г – штраф у памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь. Паўторнае парушэнне хуткаснага рэжыму на працягу года караецца штрафам у памеры ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь або пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.