Четверг, 17 апреля 2025

Выборы — 2018

658

У Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання назначаны на нядзелю, 18 лютага.
Гэта прадугледжана Указам №410 “Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў”, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы па назначэнні чарговых выбараў у мясцовыя прадстаўнічыя органы. Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.
У сувязі з гэтым Пружанскі раённы выканаўчы камітэт па 21 лістапада 2017 года (уключна) ажыццяўляе прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Пружанскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Дакументы прымаюцца па адрасе: г.Пружаны, вул. Р.Шырмы, 17, кабінет 411 (акрамя выхадных).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *