Среда, 30 апреля 2025

Выборы — 2018. Принципиальная позиция

1 374

Стараста вёскі Калядзічы Міхаіл Мікалаевіч Сцепанчук:
— Я амаль сорак гадоў працаваў галоўным ветэрынарным урачом у нашай гаспадарцы, таму добра ведаю кожнага аднавяскоўца. Да мяне як да старасты людзі часцей за ўсё звяртаюцца па пытаннях вулічнага асвятлення і добраўпарадкавання населенага пункта. Каб дапамагчы людзям, пастаянна трымаю сувязь з Хараўскім сельвыканкамам і ААТ «Агра-Калядзічы».
Я ўпэўнены, што наша жыццё знаходзіцца ў нашых руках. Чалавек можа доўгі час скардзіцца на абставіны, але далёка не кожны знойдзе ў сабе рашучасць прыняць удзел у працэсах, якія аказваюць уплыў на наша жыццё і наш дабрабыт. Выбары — прыклад такога ўдзелу, і кожны з выбаршчыкаў, выказваючы сваю жыццёвую пазіцыю ў адносінах да таго ці іншага кандыдата, у нейкай ступені бярэ сітуацыю ў свае рукі. Што ж датычыцца тых кандыдатаў, хто атрымае дэпутацкі мандат, то хацелася б, каб яны заўсёды жылі адным жыццём з выбаршчыкамі, якія аказалі ім гэты давер.
За ўсё сваё жыццё я не прапусціў ніводных выбараў. Вось і цяпер 18 лютага разам з жонкай Лідзіяй Феадосьеўнай абавязкова наведаю выбарчы ўчастак і прагаласую за годных кандыдатаў у дэпутаты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *