У новым, вясеннім, музычным сезоне значна папоўнілася агульная “скарбонка дасягненняў” музычных адукацыйных устаноў раёна.
Навазасімавіцкая ДШМ
На IV Міжнародным музычным конкурсе таленавітых дзяцей і моладзі “Маё пакаленне” адразу чатыры выхаванцы школы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў.
У намінацыі “Інструментальнае выканаўчае мастацтва” вылучыліся цымбалістка Анастасія Пілюцік і піяністка Ксенія Вольская, якія сталі лаўрэаткамі I і III ступені адпаведна. У намінацыі “Джазавы вакал” дыплом лаўрэаткі II ступені атрымала Вольга Пухнарэвіч.
А піяністка Аляксандра Чэга стала лаўрэаткай Гран-пры. Адметна, што адпаведныя званне і дыплом дзяўчынка атрымала таксама на V Міжнародным фестывалі мастацтваў “#BYFEST” (г. Мінск).
На здымку: Ксенія Вольская, Вольга Пухнарэвіч, Аляксандра Чэга і Анастасія Пілюцік.
Пружанская ДШМ імя Р.Р. Шырмы
У конкурсе “Маё пакаленне” ўзорны баянны аркестр “Імпрэс” (кіраўнік – Валянціна Захаркіў) атрымаў дыплом лаўрэата II ступені. А ў сольнай намінацыі вылучыўся гітарыст Мацвей Бесараб, які стаў лаўрэатам III ступені.
Акрамя таго, спецыяльным дыпломам “Сімпатыя журы” была ўзнагароджана Марыя Папова.
Філіял “Слабудка”Ліноўскай ДШМ
Юная дамрыстка Юлія Дрозд стала лаўрэаткай I ступені конкурсу “Маё пакаленне”.
А ў конкурсе “Дняпроўскія хвалі” вылучыўся ансамбль “Вясёлкавыя ноты”, які стаў лаўрэатам III ступені. У сольнай намінацыі дыпломам I ступені быў узнагароджаны дамрыст Аляксей Шаўцоў.
Пажадаем юным музыкантам
новых перамог!
Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік.