Пятница, 5 декабря 2025

Якія каманды перамаглі ў «Вялікай маладзёжнай гульні» і хто прадставіць Пружаншчыну на абласным этапе

393

На базе гарадскога Палаца культуры сярод актывістаў ГА «БРСМ» Пружанскага раёна прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая маладзёжная гульня».

У ёй прынялі ўдзел 16 каманд з розных адукацыйных устаноў. Мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і гледачоў, падарыўшы мноства яркіх эмоцый і ўражанняў. Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда ДУА «Гімназія г. Пружаны», крыху вышэй размясціліся актывісты з Магілявецкай сярэдняй школы. Пераможцам турніру стала каманда Ліноўскай сярэдняй школы, якая і будзе абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе.

Гона Пружанскага СШ на абласным эатпе будзе абараняць каманда Ліноўскай СШ.

Калектывы, якія занялі месцы ў першай тройцы, былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі. Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі! Вашы дасягненні — гэта вынік упартай працы, ведаў і імкнення да перамогі.

Падобныя гульні не толькі развіваюць інтэлектуальныя здольнасці, але і ўмацоўваюць камандны дух, вучаць узаемадзейнічаць у калектыве і імкнуцца да агульных мэт. Заставайцеся такімі ж актыўнымі і працягвайце дасягаць новых вышынь у сваіх ведах і ўменнях!

Руслан Басак