— Наш рэгіён славіцца капытнымі дзікімі жывёламі: аленем высакародным, казуляй. Менавіта па гэтыя трафеі едуць да нас паляўнічыя з розных краін і за рэдкім выключэннем застаюцца без здабычы. Ва ўсялякім выпадку тыя, хто прыязджае на фотапаляванне: неверагодныя здымкі нашых мясцін можна знайсці ў многіх часопісах свету.

Трэба сказаць, работа паляўнічай гаспадаркі наладжана належным чынам. Вызначаны зручныя пляцоўкі, арганізавана біятэхнія, падабраны прафесійныя егеры. У дадатак мы прапануем паўнавартасны комплекс паслуг. Напрыклад, можна наладзіць паляванне адразу ў дзень прыезду, а можна заказаць жыллё і застацца ў нас на пэўны час з комплексным абслугоўваннем. Да слова, сёлета пабудавалі сваю лазню.
Між тым, мы не толькі арганізуем паляванне, але і сочым за аднаўленнем пагалоўя, для чаго у ліку нямногіх удзельнічаем у рэспубліканскім эксперыменце па распрацоўцы новай методыкі падліку жывёл.
Алег Сідарэнка