Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл з прафесійным святам — Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У самых складаных умовах — і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сучасных лакальных канфліктах — дэсантнікі заўсёды паспяхова выконвалі складаныя, цяжка вырашаемыя для іншых войскаў задачы, праяўляючы пры гэтым найвышэйшую баявую вывучку, неверагодныя сілу духу, бясстрашнасць і адвагу», — гаворыцца ў віншаванні.
Беражліва захоўваючы і з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў і пастаянна ўдасканальваючы баявое майстэрства, сілы спецыяльных аперацый сёння надзейна абараняюць інтарэсы дзяржавы, бяспеку і спакой грамадзян, канстатаваў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што так павінна быць і ў далейшым.
«Упэўнены, што вы лепшыя з лепшых, эліта арміі і прыклад для моладзі, а для кожнага з вас служба ў радах Узброеных Сіл не толькі прафесія, але справа і сэнс усяго жыцця», — дадаў беларускі лідар.
У віншавальным пасланні кіраўнік дзяржавы асобна адзначыў заслугі ветэранаў, якія беззапаветна адданы Радзіме, дэсантнаму братэрству і вучаць гэтаму падрастаючае пакаленне.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў асабоваму складу і ветэранам ССА за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у ратнай працы на карысць Айчыны.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый
Асабоваму складу і ветэранам сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл
Паважаныя таварышы!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый.
У самых складаных умовах — і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сучасных лакальных канфліктах — дэсантнікі заўсёды паспяхова выконвалі складаныя, цяжка вырашаемыя для іншых войскаў задачы, праяўляючы пры гэтым найвышэйшую баявую вывучку, неверагодныя сілу духу, бясстрашнасць і адвагу.
Беражліва захоўваючы і з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў і пастаянна ўдасканальваючы баявое майстэрства, сілы спецыяльных аперацый сёння надзейна абараняюць інтарэсы дзяржавы, бяспеку і спакой грамадзян. Так павінна быць і ў далейшым.
Упэўнены, што вы лепшыя з лепшых, эліта арміі і прыклад для моладзі, а для кожнага з вас служба ў радах Узброеных Сіл не толькі прафесія, але справа і сэнс усяго жыцця.
Віншую са святам ветэранаў, якія беззапаветна адданы Радзіме, дэсантнаму братэрству і вучаць гэтаму падрастаючае пакаленне.
Дзякую за службу і жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у ратнай працы на карысць Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка.
2 жніўня 2023 года.
