У рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», якая стартавала 13 сакавіка, у гімназіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Беларусь — мой гонар і слава».
Навучэнцы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі з рук дырэктара гімназіі Алы Сомавай падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама кіраўнік навучальнай установы павіншавала маладых грамадзян нашай краіны і пажадала ім быць годнымі беларусамі — сынамі сваёй Бацькаўшчыны, а таксама дасягнення самых смелых мэт.
Падчас мерапрыемства прайшло ўрачыстае развітанне членаў БРПА з піянерскім гальштукам і ўступленне ў шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
— Упершыню цырымонія развітання з піянерскім гальштукам адбылася ў Мінску восенню мінулага года. А сёння мы далі старт новаму рытуалу ў Пружанах. Спадзяёмся, што новая традыцыя знойдзе шматлікіх прыхільнікаў, — адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Дземасюк.
Членскія білеты новаспечаным «брсмаўцам» уручыла сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук.
Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік
Фотаальбом з мерапрыемства: https://vk.com/album-23306785_291821453