Вторник, 18 июня 2024

Вучні гарадскіх школ далучыліся да Міжнароднай акцыі «Дыктант Перамогі»

210

27 красавіка ў 14.00 маладыя беларусы па ўсёй рэспубліцы далучыліся да Міжнароднай асветніцка-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі». Выключэннем не сталі і пружанскія падлеткі, якія захацелі праверыць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Акцыя праходзіла пад эгідай ГА «БРСМ» і была прымеркавана да свята 9 Мая. Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца павышэнне гістарычнай адукаванасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі, вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дыктант складаўся з 25 заданняў, якія неабходна было выканаць за 45 мінут. Пытанні былі распрацаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі. Акцэнт у іх зроблены на Хатынскую трагедыю, генацыд беларускага народа ў гады вайны. Галоўная ўмова для ўдзельнікаў акцыі — выканаць усе заданні асабіста.

«Дыктант Перамогі» праводзіўся на базе СШ № 5 г. Пружаны. У ім удзельнічалі па пяць старшакласнікаў з усіх гарадскіх школ. Лепшыя веды прадэманстравалі вучні гімназіі: найбольшую колькасць правільных адказаў даў Аляксандр Гароднік, крыху яму саступіла Марыя Балкунец. Трэцяе месца заняла вучаніца СШ № 1 імя ЧБВА Анастасія Міранюк. Дыктанты гэтых падлеткаў будуць накіраваны на абласны этап, а раённая арганізацыя «БРСМ» уручыць ім падарункі.

Юлія Янушка. Фота аўтара