ДУА «Магілявецкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» вылучаецца ўтульнасцю і прыгажосцю. З ранняй вясны да позняй восені вакол школы цвітуць разнастайныя кветкі. Не паспелі адцвісці цюльпаны, як на змену ім прыйшлі півоні, флоксы, касачы, маргарыткі. З імі — хрызантэмы, турэцкі гваздзік, ільвіны зеў, цыніі, аксаміткі…
Вырошчваюць расаду кветак самі вучні пад кіраўніцтвам загадчыцы прышкольнага ўчастка Н.М.Тарасенка.
— Расаду памідораў і капусты рэалізуем нават насельніцтву, — гаворыць дырэктар навучальнай установы Г.У.Мацэвіч. — Практычна поўнасцю забяспечваем сябе бульбай і агароднінай.
А для самых маленькіх на тэрыторыі школы створана гульнёвая пляцоўка, дзе ўстаноўлены драўляныя фігуркі жывёл (на здымку). Гэта работы былога загадчыка гаспадарчай часткі І.К.Касцюка.
Фота Сяргея Талашкевіча.