Среда, 15 января 2025

Все, от мала до велика, любят свежую клубнику

1 173

Суніцы садовыя — першыя ягады, якія выспяваюць ў нашай мясцовасці. Сёлета яны з’явіліся ўжо ў канцы мая — на пачатку чэрвеня. Звычайна чамусьці мы іх называем клубніцамі, хаця  сапраўдныя клубніцы — больш дробныя і больш салодкія, чым гэтыя буйныя прыгажуны.  Магчыма, мы баімся зблытаць іх з зусім дробненькімі і вельмі духмянымі ляснымі суніцамі? Што ж, калі прывыклі, то давайце так і будзем  сёння іх называць — клубніцы.

20160613_7651_измен.размер

У ААТ «Айчына» ведаюць толк  у ягадах: у пладовым садзе гаспадаркі растуць буякі, маліна, чорная парэчка…

— Пад суніцамі садовымі ў нас занята 30 сотак зямлі, — гаворыць начальнік цэха садаводства Я.Я.Паулік. — Сёлета плануем сабраць каля ча тырох тон духмянай ягады.

У ААТ «Айчына» вырошчваюць суніцы  замежнай селекцыі «кімберлі» і «віма тарда». Цяпер тут у разгары збор ураджаю.

— Наша прадукцыя хутка псуецца, таму адразу з плантацыі дастаўляецца спажыўцам, — тлумачыць Яўген Яўгенавіч Паулік.

Вітамінная прадукцыя трапляе ў дзіцячыя садкі Пружан, а таксама завозіцца ва ўласныя гандлёвыя кропкі гаспадаркі. Карыстаецца яна попытам і ў сталіцы нашай краіны — Мінску.

20160613_7673_измен.размер

Тут жа ад спецыялістаў па ягадных культурах мы атрымалі парады: як не памыліцца ў выбары суніц-клубніц на рынку.

Аказваецца, пры набыцці клубніц неабходна прытрымлівацца пэўных правілаў. Выбіраць ягады без увагнутасцей: такія вельмі хутка падгніюць і расцякуцца. Арыентавацца па хвосціках: калі лісцікі на іх завостраныя і бадзёра глядзяць у розныя бакі — купляйце смела, а калі прымятыя, падумайце, ці няма лепшых ягад. А калі хвосцікаў на ягадах няма — лепш іх не браць увогуле.

Смачныя клубніцы часцей крывабокія, чым ідэальнай формы. Самыя лепшыя ягады не толькі прыгожа выглядаюць, але і прыемна пахнуць. Няма паху або ён не той — «узрост» узяў сваё.

Не рэкамендуецца замочваць клубніцы ў вадзе — яны губляюць увесь водар. Ды і ўвогуле мыць патрэбна непасрэдна перад ужываннем. Адрывайце хвосцік у самы апошні момант. Памытыя без хвосціка клубніцы ўцягваюць ваду, ды і ўвогуле японцы даказалі, што праз адарваны хвосцік губляюцца каштоўнейшыя антыаксіданты.

На здымку: на зборы суніц садовых у пладовым садзе таварыства старанна працуе М.Д.Біруля.

 

Мікола АРХУЦІК

  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *