Раніцай 11 красавіка адбылося дарожна-транспартнае здарэнне непадалёк ад г.п.Ружаны.

Жыхар пасёлка не справіўся з кіраваннем аўтамабілем «УАЗ», у выніку чаго машына з’ехала на абочыну і ўдарылася ў дрэва. Падчас высвятлення абставін здарэння было ўстаноўлена, што мужчыне стала дрэнна за рулём, у выніку чаго ён і страціў кантроль за сітуацыяй. Аналіз крыві не паказаў утрыманне алкаголю. Пацярпелы з цяжкімі траўмамі быў шпіталізаваны.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.