Трагедыя са смяротным зыходам адбылася раніцай 5 ліпеня ў полі непадалёк ад в.Ліхасельцы.
Пад працуючы падборшчык самаходнай льноцерабілкі трапіў жыхар Гродзенскай вобласці. Як высветлілася, мужчына спаў пад кучай лёну. Па факце ўзбуджана крымінальная справа, усе абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.