Пятница, 17 января 2025

Восем медалёў прывезлі пружанскія таэквандысты з «Каляднага кубка» ў Брэсце

342

Выніковае выступленне ў Брэсце ў чарговы раз папоўніла скарбонку ўзнагарод пружанскіх таэквандыстаў.

У абласным цэнтры прайшло першынство рэгіёна СДЮШАР «Дынама» ў рамках дзіцяча-юнацкага турніру «Калядны кубак». За перамогу змагаліся 7 каманд таэквандыстаў, якія прадстаўлялі Жабінку, Кобрын, Баранавічы, Брэст і Пружаны. Спаборнічалі ў трох узроставых групах: 2010-2011, 2012-2013 і 2014-2015 г.н.

У выніку з першынства пружанскія таэквандысты вярнуліся з васьмю ўзнагародамі. Залаты медаль заваяваў Алег Ганчар. На другіх месцах размясціліся Дзмітрый Данілік і Маргарыта Люкевіч. Больш за ўсё — бронзавых узнагарод. Іх па выніках турніру атрымалі Мікіта Корсак, Мікіта Папко, Юлія Гуненка, Арсеній Далгіх і Ілья Пілюцік.

Трэнер пружанскіх таэквандыстаў — майстар спорту Віталій Мадзяліца.

Уладзіслаў Шпарла