Вторник, 14 января 2025

Вось гэты пухнаты «бландзін» шукае сваіх гаспадароў

240

Напэўна, многія падпісчыкі нашых месенджараў звярнулі ўвагу на прыгожага сабаку, які сёння раніцай вітаў наведвальнікаў у Viber.

Пухнаты «бландзін» трапіў у аб‘ектыў нашага фотакарэспандэнта на мінулым тыдні падчас наведвання вёскі Мокрае. А пасля публікацыі ў месенджары нам патэлефанавалі з гасцінічна-турыстычнага комплекса «Мікалаеўскі». Аказваецца, сабака з‘явіўся каля яго больш за тыдзень таму. І па ўсім відаць, гэта не бадзяжная жывёла: чыстая, ласкавая, прыязная да людзей, са слядамі ашыйніка. Ці то сама заблукала, ці то гаспадары вырашылі пазбавіцца ад гадаванца.

— Вельмі хочацца, каб жывёліна не засталася беспрытульнай, каб знайшліся для яе добрыя рукі, стары ці новы гаспадар. Мы, зразумела, кормім сабаку, але няма магчымасці ўзяць яго сабе, таму сабачы позірк застаецца вельмі жаласлівым, — кажуць работнікі комплексу.

Кантактныя тэл.: 64-5-68, +37533-608-46-51.