У Дзень абаронцаў Айчыны прайшоў конкурс «На варце міру і дабра», у якім прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва і навучэнцы каледжа.
Мэтай мерапрыемства стала патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўка юнакоў да службы ў арміі, а таксама перадача маладым людзям не толькі армейскага, але і жыццёвага вопыту сталых людзей. За званне самых спрытных, моцных і кемлівых вялі барацьбу дзве каманды навучэнцаў першага і другога курсаў каледжа і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў складзе каманды «Ветэраны».
Выпрабаванні былі разнастайныя, каманды годна справіліся з усімі. Мужчыны і хлопцы адказвалі на пытанні, рабілі папяровыя пілоткі, стралялі, спявалі, і нават… пераапраналіся! Хочацца адзначыць, што падчас усяго конкурсу панавала сяброўская атмасфера: сталыя людзі падтрымлівалі юнакоў, моладзь была ўважліва да «вопытных байцоў», а гледачы заўзята «хварэлі» за ўсе каманды.
Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік