Понедельник, 9 декабря 2024

Вопыт Піншчыны пераймалі дэпутаты Пружаншчыны

378

Выязное пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў адбылося ў мінулую суботу ў Пінску і Пінскім раёне. Удзел у ім прыняла дэлегацыя Пружанскага раёна. Наш раён на мерапрыемстве прадставілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, а таксама старшыні Сухопальскага, Велікасельскага, Ружанскага, Шаняўскога, Мокраўскага, Хараўскога, Зеляневіцкага сельвыканкамаў.

Работа вялася па групах. Падчас мерапрыемства дэпутаты на практыцы пазнаёміліся з той дзейнасцю, якая праводзіцца органамі ўлады Пінскага раёна па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і не толькі.

Удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны землякам «Смутак і мужнасць» у Парахонску. Таксама наведалі спартыўную і сярэднюю школы, дзіцячую школу мастацтваў, новы квартал забудовы, зернесушыльны комплекс, пажарную аварыйна-выратавальную часць, дзіцячы сад, сталовую ў гэтым населеным пункце.

Далей група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Пружаншчыны, прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні на базе Палескага дзяржуніверсітэта.

Падчас пасяджэння былі прыняты рашэнні па ўзнятых пытаннях.

Уладзіслаў ШПАРЛА