З 21 па 28 кастрычніка ў ДЮСШ №1 праходзіла адкрытае першынство горада сярод сярэдніх школ па валейболе. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 7 каманд юнакоў і столькі ж каманд дзяўчат.
Фінальныя гульні прайшлі ў панядзелак. Спачатку за прызавое трэцяе месца змагаліся дзяўчынкі. Мацнейшымі аказаліся прадстаўніцы СШ №1, якія ў дзвюх партыях абыгралі прадстаўніц СШ №4. Апошнім, здаецца, не хапіла не майстэрства, а менавіта характару.

За першае месца сёлета змагаліся спартсменкі СШ №3 і СШ №5. Пераможцу вызначылі толькі ў трэцяй партыі, як вынік — мацнейшымі аказаліся прадстаўніцы СШ №5.
У юнакоў трэцяе месца адваявалі прадстаўнікі Слабадской СШ, якія абыгралі каманду СШ №4. Самым відовішчным стаў фінал, у якім змагаліся хлопцы з СШ №3 і Мокраўскай СШ. І хоць гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць гараджан, павагі заслугоўваюць абедзве каманды. Нельга не адзначыць і тое, што найбольшую падтрымку ад балельшчыкаў атрымлівалі юнакі з Мокрага.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступіў трэнер па валейболе ДЮСШ №1 Валерый Дзегцяроў.
Кацярына ПАШКЕВІЧ. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.