Завяршыліся фінальныя спабор-ніцтвы па валейболе ў праграме спартакіяды вучнёўскай моладзі раёна сярод сярэдніх школ I групы.
Па 9 каманд юнакоў і дзяўчат змагаліся за перамогу. Спачатку пераможцы вызначыліся сярод дзяўчат. Без перабольшання, у вельмі ўпартай барацьбе перамогу вырвалі вучаніцы СШ №4. Другое месца заваявала каманда дзяўчат з гімназіі, трэцяе — у прадстаўніц Ліноўскай СШ.
У не менш напружанай барацьбе вызначаліся пераможцы і сярод юнакоў. Тут лепшымі сталі прадстаўнікі Ружанскай СШ. Другое месца ў каманды Ліноўскай СШ, трэцяе — у СШ №1. Адметна, што і хлопцы, і дзяўчаты СШ №3 спыніліся ў адным кроку ад прызавых месцаў.
Кацярына Пашкевіч.