Вторник, 14 января 2025

Во время субботника в Пружанском районе посажено 9 тысяч цветов и 4,5 тысячи деревьев и кустов

904

Фактычна Свята працы пачалося намнога раней: мінулая субота, 22 красавіка, была адметна масавасцю работ, якія праводзіліся паўсюль у горадзе і раёне. Працоўныя калектывы, агульная колькасць якіх перавысіла прыгожую лічбу 100, займаліся навядзеннем парадку падчас рэспубліканскага суботніка. Напрыклад,  работнікі хлебазавода ўпрыгожвалі тэрыторыю каля прадпрыемства, высаджвалі кветкі.

Усяго ў суботніку прыняло ўдзел больш за 17500 працаўнікоў раёна. Людзі шчыравалі на добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў: прыбіралі, фарбавалі, садзілі дрэвы і кветкі. Дарэчы, многія работы, якія былі распачаты яшчэ да суботніка, падчас месячніка па добраўпарадкаванні мелі прадказальны вынік і парадавалі сваімі аб’ёмамі: было прагрэйдзіравана 95 кіламетраў дарог і выканана 470 квадратных метраў ямачнага рамонту, высаджана звыш 9 тысяч штук кветак і каля 4,5 тысяч штук дрэў і кустоў.

Асаблівая ўвага ўдзялялася ўборцы смецця, якога вывезлі ажно 236 кубічных метраў, было ліквідавана 17 смеццезвалак. І, бясспрэчна, без увагі жыхары Пружаншчыны не пакінулі мемарыяльныя комплексы, помнікі і воінскія пахаванні, дзе быў наведзены належны парадак. Павага да мінулага ў нас – святое…

Разам з тым, многія жыхары, у тым ліку, і пенсіённага ўзросту,  не раўнадушныя да чысціні і прыгажосці навокал, у той дзень таксама ўзялі ў рукі рыдлёўкі, граблі і пэндзлі, каб зрабіць кветачніцы, пабяліць дрэвы, пафарбаваць агароджы каля дамоў, дзе жывуць. Сумленныя людзі не чакаюць, каб гэта за іх зрабіў нехта іншы.

Усяго ж падчас рэспубліканскага суботніка было зароблена  21400 рублёў.

Галіна КАЛЯДА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *