Дажджы, якія прайшлі апошнім часам, знізілі ўзровень пажарнай небяспекі ў лясах раёна.
Таму рашэнне райвыканкама, якое было прынята 10 мая 2018 года з нагоды забароны наведвання лясоў, страціла сваю сілу.
Цяпер можна, пачынаючы з 8 ліпеня, адпраўляцца ў лес збіраць ягады і грыбы і нават арганізоўваць свой адпачынак на прыродзе.