Конкурс сэлфі праводзіцца з 28 па 30 мая 2019 года. У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя жыхары Пружанскага раёна, якія зробяць аўтарскае фота вызначанай тэматыкі, а менавіта — «Выхадны для аўто». Раскрыйце, чым вы займаецеся ў той дзень, калі далі свайму чатырохколаваму сябру «адпачынак»: ездзіце ў грамадскім транспарце або на веласіпедзе, пешу гуляеце па вуліцах і інш.
Правілы ўдзелу:
Фотаздымкі павінны мець пазітыўны сюжэт, не ўтрымліваць прыкмет плагіяту, не выкарыстоўваць чужых аб’ектаў, выяў людзей без іх дазволу і жывёл без дазволу ўладальнікаў (адказнасць за гэта нясе аўтар твору).
Сэлфі неабходна зрабіць менавіта ў вызначаны перыяд — 28-30 мая гг.
Фотаздымкі прымаюцца да 17.00 гадзін 30 мая па электроннай пошце RRBud2@brest.by або на электронных носьбітах непасрэдна ў рэдакцыі.
Таксама іх можна змяшчаць самастойна ў альбом https://vk.com/album-23306785_263158056
Правілы афармлення:
— творы павінны суправаджацца кантактнай інфармацыяй аўтара з указаннем імя, імя па бацьку, прозвішча і поўнага адраса, а таксама нумара кантактнага тэлефона;
— фотаздымкі неабходна пазначыць тэгам #выходнойдляавто.
Умовы ўзнагароджання:
— падвядзенне вынікаў адбудзецца 31 мая з вызначэннем трох прызавых месцаў. Рэдакцыя «Раённых будняў» пакідае за сабой права на публікацыю (або не) лепшых фотаздымкаў у газеце і на інтэрнэт-старонцы.
Падрыхтаваў Алег СІДАРЭНКА