Воскресенье, 19 января 2025

Внимание! Конкурс! Собери макулатуру — сделай детям праздник!

999

Конкурс па зборы макулатуры аб’явіла Пружанскае КУВП «Камунальнік». Мерапрыемства стане чарговым у інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку адказнага абыходжання  з бытавымі адходамі.

image104061804

Акцыя па зборы макулатуры стартуе 15 жніўня і працягнецца да 30 верасня.

Як удакладніў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» В.І.Казлоў, гэты конкурс праводзіцца не першы раз. У адрозненне ад  шматлікіх падобных першынстваў, прыняць удзел у ім можа абсалютна любы жыхар раёна. Прычым удзельнічаць можна як самастойна ці разам са сваёй сям’ёй, так і калектыўна, напрыклад, цэлым пад’ездам ці дваром.

Паводле ўмоў конкурсу, здаць макулатуру — непатрэбныя  газеты, кнігі, часопісы, архівы і іншую паперу і кардон — можна па наступных адрасах:

у Пружанах па вул.Свабоды, д.73а, у г.п.Ружанах па вул.Чырвонаармейскай, д.6, у г.п.Шарашова па вул.8 Сакавіка, д.23.

Калі вам праблемна самастойна прывезці макулатуру, можна даць заяўку па тэлефонах 7-21-01 альбо 2-15-66 і да вас прыедзе перасоўны прыёмны пункт.

Вынікі будуць падведзены пасля заканчэння конкурсу.  Пераможцам акцыі — незалежна ад таго, будзе гэта дваровая тэрыторыя каля шматпавярхоўкі ці прысядзібны ўчастак у прыватным сектары,— установяць новае абсталяванне для дзіцячай гульнёвай пляцоўкі.

 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *