Нарыхтоўчы сезон 2017 года для ААТ «Пружанскі кансервавы завод» быў надзвычай удалым: прадпрыемству ўдалося нарыхтаваць амаль у паўтара раза больш сыравіны. А гэта — 9 відаў садавіны і 12 — агародніны. Так што зараз работы па выпуску вітаміннай прадукцыі заводу хапае, бо неабходна перапрацаваць звыш 500 тон назапашанага.
Нядрэнна вядзецца і рэалізацыя сокаў і кансерваў, якія разыходзяцца не толькі па Беларусі, але пастаўляюцца і ў суседнюю Расію. Прадпрыемства з нядаўняга часу актыўна асвойвае і рынкі Казахстана. Варта адзначыць, што пастаўкі вядуцца толькі па папярэдніх заказах, калі пакупнік паспытаў прадукцыю, ацаніў спалучэнне яе кошту і якасці і з задавальннем заключыў кантракт на набыццё.
На здымку: майстар цэха разліву сокаў Валянціна Васільеўна Алейнік дэманструе вітамінную прадукцыю завода.
Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).