— Са святам, мілыя жанчыны! —
На вушка шэпча сакавік,
Вясны магутныя спружыны
Жыцця абудзяць рухавік.
А вы — вясне радня таксама.
Хіба ж у тым які сакрэт?!
На першым месцы слова : “МАМА” —
Яно ж — Радзіма, брама ў Свет.
Так, вы — найлепшая палова!
Вы — прыгажосць, таемнасць, сон,
Пяшчота, велічнасць, аснова,
Каханне, мары водар-звон…
Прыміце мроі-віншаванні!
Ды штосьці не хапае слоў
Усе агучыць пажаданні –
Тут мала чалавечых моў…
Са святам, мілыя жанчыны!
З Днём Восьмага сакавіка!
Так, вы — жыцця першапрычына,
Сусвету зорная рака!
Улад СКАМАРОХ.
Фота Кацярыны Масік.