Воскресенье, 13 июля 2025

Віншаванні з 98-м днём нараджэння прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Алякумаў

438

З імем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка Курскай бітвы Івана Міхайлавіча Алякумава чытачы нашай газеты, канечне, знаёмы. Не так даўно, 6 жніўня, гэты паважаны чалавек адзначыў свой 98-ы дзень нараджэння.

Іван Міхайлавіч Алякумаў.

Чалавек-легенда Пружаншчыны можа многае расказаць маладому пакаленню. Да гэтага часу ён з вялікай радасцю ўдзельнічае ў патрыятычных мерапрыемствах, святочных мітынгах.

У дзень нараджэння да Івана Міхайлавіча завіталі з віншаваннямі шматлікія дэлегацыі. Цёплыя словы скіравалі ў адрас ветэрана выконваючы абавязкі ваеннага камісара Пружанскага раёна маёр Сяргей Канановіч, а таксама старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Яцкевіч. Пабывалі ў гасцях у Івана Міхайлавіча ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» і ваенна-гістарычнага клуба «За Радзіму», які працуе пры ДТСААФ і кіруе якім Віталь Матвіенка. Усе разам павіншавалі былога франтавіка, які ўзнагаро-джаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі». У сваю чаргу, ветэран падзяліўся аповедам пра гады ваеннага ліхалецця.

Уладзіслаў Шпарла