Среда, 9 июля 2025

Віншаванні сёння прымаюць работнікі фармацэўтычнай галіны, у тым ліку работнікі аптэкі «пад купалам»

326

Аптэка №49 ці, як яе называюць у народзе, «пад купалам» — даволі папулярная фармацэўтычная кропка ў нашым горадзе. Штодня яе наведвае больш за 200 пакупнікоў.

Сакрэт такой папулярнасці не толькі ў зручным месцазнаходжанні: аптэка размешчана ў самым цэнтры горада. Многае тлумачыцца тым, што тут можна набыць нямала карыснага для здароўя: на паліцах — больш за 3 тысячы лекавых прэпаратаў, тавараў гігіены, медыцынскіх прыбораў і лячэбнай касметыкі. А нядаўна ў аптэцы з’явіўся стэнд з оптыкай з найбольш запатрабаванымі акулярамі.

Звярнуцца сюды па лекі можна ў будныя (з 8 да 20 гадзін), а таксама ў выхадныя і святочныя дні. Ветлівыя фармацэўты, якія дасканала ведаюць тавар, параяць найбольш карыснае. У ліку такіх работнікаў — загадчыца аптэкі №49 Таццяна Жыракова і фармацэўт-рэцэптар Маргарыта Лісава.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік