Четверг, 13 февраля 2025

Віншаванні кіраўніцтва раёна з нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту

138

Паважаныя спартсмены, ветэраны спорту, а таксама ўсе прыхільнікі актыўнага і здаровага ладу жыцця Пружанскага раёна! Віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх прыхільнікаў спорту і здаровага ладу жыцця, незалежна ад узросту і прафесіі. Спорт нясе людзям здароўе, сілу, прыгажосць, пазітыў, гартуе характар і вучыць пераадольваць цяжкасці. Радуе, што здаровы лад жыцця з’яўляецца нормай для многіх з нас.

Пружанская зямля ганарыцца сваімі высокімі спартыўнымі дасягненнямі. Перамогі нашых спартсменаў у розных першынствах выклікаюць пачуццё гонару за наш раён.

Асаблівыя словы падзякі – настаўнікам фізкультуры і трэнерам, дзякуючы працы якіх сталі магчымы поспехі нашых спартсменаў на розных спаборніцтвах.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог на спартыўных арэнах! Няхай заняткі спортам прыносяць задавальненне, робяць жыццё больш разнастайным і цікавым!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.