На бягучым тыдні ў гарадскім Палацы культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды 170-годдзя пажарнай службы Беларусі. Гэта сапраўды важная для нашай краіны і для кожнага яе жыхара структура, дзякуючы штодзённай працы якой мы ведаем, што ў складаную хвіліну ёсць каго паклікаць на дапамогу. У любы час, дзень або надвор’е.

З нагоды святкавання юбілею сваіх падначаленых спачатку павіншаваў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Талстой. Ён жа ўручыў і заслужаныя ўзнагароды лепшым работнікам сістэмы МНС. Эстафету прыемных момантаў працягнуў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук, які ўзнагародзіў шэраг выратавальнікаў ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Таксама з падзякай за добрыя вынікі сумеснай працы выступіў начальнік Пружанскага гарнізона, начальнік міліцыі Ігар Амельянчук.

Падчас урачыстасці не засталіся па-за ўвагай ветэраны МНС, якім выступоўцы пажадалі спакою на кожны дзень.
Алег Сідарэнка. Фота аўтара
Фотаальбомы з мерапрыемства: https://vk.com/album-23306785_294995300 і https://ok.ru/budni/album/965082739336