Пятница, 18 апреля 2025

Віншаванне з Днём спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь ад кіраўніцтва Пружанскага раёна

386

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі і ветэраны кааператыўнага руху Пружаншчыны!

Віншуем вас з Міжнародным Днём кааперацыі і Днём спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь!

Кааператыўны рух на працягу ўсёй сваёй гісторыі даказаў сваю жыццяздольнасць і неабходнасць. Сёння спажывецкая кааперацыя забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнага курса на паляпшэнне якасці жыцця людзей, дынамічнае развіццё ўсіх бакоў сваёй дзейнасці, з’яўляючыся адной з асноўных галін эканомікі нашай краіны. Менавіта дзякуючы вам сёння ажыццяўляецца паўнацэннае забеспячэнне жыхароў раёна таварамі першай неабходнасці, развіваюцца гандаль і сфера паслуг.

Жадаем усім работнікам і ветэранам спажывецкай кааперацыі моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў на карысць дынамічнага развіцця Пружаншчыны!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.

Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.