Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Сёння мы паважаем тры галоўных дзяржаўных знака нашай краіны, якія аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняюць сэрцы гонарам за тое, што належым да народа з гераічным мінулым.
Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн — трыяда, якая адлюстроўвае старажытныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя, стваральныя мэты і прынцыпы суверэннай Беларусі. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, будуем магутную і квітнеючую Беларусь.
Няхай гэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас у імкненні захаваць жыццёвы ўклад, прымножыць нашы дасягненні, умацуе пачуццё адказнасці за родную краіну і гатоўнасці годна працаваць для яе росквіту.
Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых дасягненняў у імя Радзімы. Шчасця і дабрабыту кожнай сям’і!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.