Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначанага транспарту Пружанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём чыгуначніка!
Прафесія чыгуначніка заўсёды карысталася заслужанай павагай. Машыністы і праваднікі, дыспетчары і пуцейцы, кандуктары і рамонтнікі робяць усё, каб магутны і зладжаны чыгуначны механізм працаваў стабільна і дакладна.
Для Пружанскага раёна чыгуначныя зносіны — важны складальнік эканомікі, ад якога шмат у чым залежыць інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна, стабільная работа прадпрыемстваў, камфорт і бяспека пасажыраў. Многія жыхары Пружаншчыны лічаць чыгуначны транспарт адным з самых даступных, камфортных і надзейных сродкаў перамяшчэння.
Паважаныя чыгуначнікі! Шчыра дзякуем вам за прафесіяналізм і адказнасць, энергію і энтузіязм, надзейнасць і адданасць сваёй справе.
У гэты святочны дзень асаблівую падзяку адрасуем ветэранам чыгуначнага транспарту, чыя праца садзейнічала станаўленню і развіццю транспартнай інфраструктуры.
Жадаем вам моцнага, як сталёвая магістраль, здароўя, жалезных сіл для руху наперад, размеранага, як стук колаў, жыццёвага рытму, маляўнічых і разнастайных уражанняў, як пейзажы за акном цягніка.
Удачы, аптымізму, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.