Воскресенье, 14 июля 2024

Віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка ад Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

219

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі, ветэраны галіны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!

Ад якасці і ўзроўню развіцця аўтама-більных дарог напрамую залежыць хуткасць дастаўкі пасажыраў і грузаў, транзітная прывабнасць рэспублікі, вобласці, раёна. Невыпадкова на працягу многіх гадоў аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята разам.

Значэнне для эканомікі гэтых узаема-звязаных галін нельга пераацаніць. Развіццё сеткі аўтамабільных дарог з’яўляецца важнейшым дзяржаўным прыярытэтам, бо камфортныя аўтамабільныя зносіны забяспечваюць стабільную работу ўсяго народнагаспадарчага комплексу, садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю вялікіх і малых гарадоў, а таксама ўмацаванню міжнародных сувязей.

Асобную ўдзячнасць выказваем ветэранам! Дзякуй вам за вашу працу! Вы заклалі асновы таго, што мы маем зараз. Ваш багаты вопыт служыць залогам далейшага развіцця галіны.

Паважаныя работнікі аўтадарожнай галіны! У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі за нялёгкую і добрасумленную працу. Жадаем вам бяспечных дарог і безаварыйнай работы, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, паспяховай працы на карысць роднай Беларусі!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.