Паважаныя жыхары Пружаншчыны!
Віншуем вас з адным з самых галоўных дзяржаўных свят — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка — значная дата для нашай дзяржавы. У гэты дзень краіна адзначае прыняцце свайго Асноўнага Закона. Ён стаў надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, выказваннем волі і інтарэсаў народа, сімвалам яго адзінства, згуртаванасці і згоды.
Увабраўшы ў сябе найбагацейшы гістарычны вопыт пабудовы дзяржаўнасці, Канстытуцыя абумовіла тыя прагрэсіўныя пераўтварэнні, якія дазволілі ў складаны перыяд захаваць дзяржаўныя асновы, стаць на шлях стабільнага, устойлівага і паступальнага развіцця. Дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе і праводзімай у інтарэсах народа палітыцы прагрэсіўных пераўтварэнняў мы здолелі захаваць народны здабытак, нарасціць эканамічны, сацыяльны і культурны патэнцыял.
Фарміраванне бяспечнага камфортнага асяроддзя, развіццё духоўнасці, роўнасць усіх перад законам, стандарты дастойнага жыцця, якія ўключаюць якасную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне, даступнасць жылля і культурна-спартыўных аб’ектаў — нашы важнейшыя дэмакратычныя заваяванні.
Сёння адстойваючы сваё права на свабоду нацыянальнага самавызначэння і мірнае стваральнае жыццё, мы ўдасканальваем дэмакратычныя інстытуты, у фармаце адкрытага дыялогу далучаем у дзяржаўнае будаўніцтва і прагрэсіўныя пераўтварэнні грамадзянскага грамадства. Толькі сумеснымі намаганнямі можна вырашыць задачу пабудовы моцнай і квітнеючай краіны, якая дынамічна развіваецца.
У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных пачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.
Са святам! З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.