Среда, 19 февраля 2025

Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

187

Паважаныя жыхары Пружаншчыны!

Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

У гісторыі дзвюх краін ёсць нямала значных дат. Але гэты дзень мае асаблівае значэнне: ён стаў сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, блізкасці эканамічнай прасторы і культурных традыцый двух народаў.

Саюзная дзяржава — яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, у тым ліку і рэгіянальных, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх напрамках.

У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне. Тысячы расіян уладкоўваюць свой быт у Беларусі, у тым ліку і на Пружаншчыне, а для многіх нашых землякоў Расія стала другім домам.

Упэўнены, што дзякуючы цесным міжрэгіянальным сувязям, дасягнутаму ўзроўню ўзаемнага даверу і разумення мы і ў далейшым будзем знаходзіць эфектыўныя рашэнні самых складаных пытанняў, якія стаяць на шляху саюзнага будаўніцтва.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, згоды, шчасця, аптымізму і новых здзяйсненняў на карысць нашых брацкіх народаў.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.