Среда, 6 ноября 2024

Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

118

Дарагія жыхары Пружаншчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя герб, сцяг і гімн ужо амаль трыццаць гадоў з’яўляюцца гордасцю і гонарам кожнага грамадзяніна, які імкнецца да светлай будучыні, міру і стварэння. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала наша краіна заявіла пра сябе, набыла самабытнасць у сусветнай прасторы.

Дзяржаўныя сімвалы – гэта мінулае і будучае Беларусі, найважнейшыя атрыбуты незалежнасці і суверэнітэту, якія з’яўляюцца сувязным звяном паміж пакаленнямі, адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго менталітэт і духоўны патэнцыял. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, будуючы магутную і квітнеючую Беларусь. Шанаваць і паважаць свой герб, сцяг і гімн – абавязак кожнага з нас.

Дарагія землякі! Няхай у вашых душах заўсёды жыве пачуццё гордасці за родную краіну, сэрца напаўняецца высокім пачуццём любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і поспехаў у працы на карысць роднай Пружаншчыны і любімай Беларусі! Шчасця і дабрабыту кожнай сям’і!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.