Понедельник, 2 октября 2023

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

83

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі Пружаншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

Ёсць дзве складаючыя вашай працы. Бачная частка — гэта тысячы даведак, зводак, табліц, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі. А нябачная частка — карпатлівая адказная праца. Бо ад якасці інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці высноў залежаць правільнасць прымаемых кіраўнічых рашэнняў на розных узроўнях, вектар і перспектывы развіцця ўсіх сфер жыцця нашага грамадства і дзяржавы.

Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее і робіць усё магчымае, каб беларуская статыстыка крочыла ў нагу з часам і заўсёды адпавядала самым высокім прафесійным стандартам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.