Понедельник, 11 ноября 2024

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

278

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружаншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

На вас ляжыць вялікая адказнасць па падтрыманні сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, стварэнні камфорту і ўтульнасці. Ваша праца заўсёды навідавоку. Ад яе якасці, ад вашага прафесіяналізму і адказнасці залежаць дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, парадак у дварах і на вуліцах.

Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць усім работнікам сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі за добрасумленную працу на карысць людзям, вернасць абранай справе, зладжанасць і стараннасць.

Наперадзе новыя гарызонты, новыя здзяйсненні. Упэўнены, працаўнікі галіны Пружаншчыну не падвядуць і ў далейшым будуць паспяхова вырашаць задачы па аказанні неабходных насельніцтву паслуг, працаваць так, каб жыхары раёна заўсёды былі задаволены.

Паважаныя работнікі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі! Дзякуй за тое, што вы робіце карысную і патрэбную ўсім справу!

Жадаем вам вытрымкі і мудрасці ў пераадоленні прафесійных і жыццёвых цяжкасцей, упэўненага руху наперад, невычэрпнага аптымізму, вясновага настрою і добрых здзяйсненняў на карысць любімай Пружаншчыны і роднай Беларусі.

Моцнага здароўя, радасці, шчасця і дабра вам і вашым блізкім.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.