Вторник, 18 марта 2025

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём моладзі і студэнцтва!

135

Дарагія юнакі і дзяўчаты Пружаншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі — святам энергічных і мэтанакіраваных, ініцыятыўных і таленавітых людзей!

Дабрабыт роднага краю, яго поспехі і дасягненні заўсёды непарыўна звязаны з энтузіязмам і ўпэўненасцю юнакоў і дзяўчат. Маладосць — вялікі патэнцыял нашага раёна, яго працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс.

Наша моладзь актыўна ўдзельнічае ў жыцці Пружаншчыны, паказвае высокія вынікі ў вучобе, праяўляе сябе ў навуцы і творчасці, дамагаецца яскравых перамог у прэстыжных спаборніцтвах, фестывалях і конкурсах. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі!

Ужо заўтра вы станеце вызначаць будучыню нашага рэгіёна, яго эканамічнае і сацыяльнае развіццё. Якім яно будзе, у многім залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі, маральнага выбару. Таму вельмі важна, каб сярод вас было як мага больш прадпрымальных, ініцыятыўных людзей, здольных думаць крэатыўна. Упэўнены, што вы нас не падведзяце, што кожны з вас здолее рэалізаваць свае здольнасці і таленты, зробіць нямала добрых спраў на карысць нашага грамадства.

Мы жадаем, каб ваша жыццё было насычаным і разнастайным, вясёлым і займальным. Марце і ўвасабляйце свае мары ў рэальнасць. Няхай вам заўсёды і ўсюды шанцуе: у вучобе, кар’еры, каханні, пачынаннях, захапленнях. Добрага вам здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, кахання і разумення.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.