Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны Пружаншчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам — Днём меліяратара!

Утрыманне ў тэхнічна спраўным стане ўнікальных гідратэхнічных сістэм, каналаў, збудаванняў, вадасховішчаў, надзейная абарона сельгасугоддзяў ад разбуральных паводак на Палессі — паўсядзённая праца меліяратараў Пружаншчыны, якія на працягу сваёй гісторыі былі і застаюцца надзейным партнёрам у рашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем сельскагаспадарчых угоддзяў і павышэннем іх прадукцыйнасці.
Дзякуючы вашым намаганням у севазварот уключаны шматлікія забалочаныя землі, пабудаваны аб’екты сацыяльнай і вытворчай сферы на вёсцы. Ваш высокі прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы, працавітасць забяспечваюць устойлівасць сельгасвытворчасці і павялічваюць інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу раёна.
Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за вашу працу. Упэўнены, што абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў, у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і надалей будзеце рабіць істотны ўнёсак у паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі Пружаншчыны.
Паважаныя меліяратары! Жадаем вам поспехаў у працы, моцы духу, невычэрпнай энергіі, плённай дзейнасці. Захоўвайце і прымнажайце сваё добрае прызначэнне лекараў зямлі. Хай вам спадарожнічае поспех і не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Шчасця, здароўя, поспехаў і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.